Сёння ў Тэрнопалі ў Галіцкім каледжы імя Вячаслава Чарнавола адбылася сустрэча, прысвечаная Дню салідарнасці з палітвязнямі ў Беларусі. На ёй былі будучыя прававеды і журналісты, выкладчыкі каледжа і грамадскія дзеячы Тэрнопаля. Мы разам з Leanid Sudalenka распавяли пра сітуацыю прававога дэфолту, пра тысячы палітвязняў, пра ўмовы, у якіх іх утрымліваюць улады, пра тое, як беларусы змагаюцца і чаму салідарнасць з тымі, каго несправядліва пераследуюць у любой краіне, важная для ўсяго свету.
Уразіла цікавасць украінскай моладзі да нашай сітуацыі і шчырыя жаданні падтрымліваць нашае змаганне.
Вялікі дзякуй за дапамогу ў арганізацыі сустрэчы Volodymyr Khanas а таксама выкладчыкам Вользе Спільнічэнка ды Наталіі Лубковіч.
Жыве Беларусь! Слава Україні!
#PrisonersDayBelarus
Немає коментарів:
Дописати коментар