У Тэрнопалі пройдзе фестываль «1084. НА МЯЖЫ», у рамках якога адбудуцца кінапаказы і дыскусіі.
1084 кіламетры –
працягласць агульнай мяжы суверэнных Беларусі і Ўкраіны. «1084. На мяжы» – ужо
другі фестываль ва Ўкраіне, які ініцыяваны беларускай дыяспарай з мэтай
стварэння пляцоўкі для абмеркавання балючых пытанняў і адносін паміж дзьвума
народамі. Паказы і мерапрыемствы адбываліся ў Луцку, Адэсе, Кіеве, Львове, Бучы,
Ірпені.
Фестываль у Тэрнопале пройдзе 24-26 січня і стаў магчымы дзякуючы партнэрам — Тэрнопальскай кінакамісіі.
У рамках фэста будуць паказаны стужкі: короткий фільм-спостереження Андрея Куцілы «Водохреще», зняты за 36 дзён да вайны; фільмы пра загінулага ў беларускай турме палітвязня і мастака Алеся Пушкіна «Білоруський вальс» Анжея Фідыка і «Нове небо над новою країною: прогулянки з Пушкіним» Вольга Прусак; праца Ганны Бадякі і Аляксандра Міхалковіча «Батьківщина» пра механізм страху і жорсткасці, якім лукашэнкаўскія ўлады кантралююць населення.Таксама пад час
фэсту адбудуцца зустрічі: круглий стіл волонтерських організацій Тернополя
«Волонтерський рух — виклики сучасності» (25 січня/10-00/Центральна міська
бібліотека);
«Документальне кіно і майбутнє украіно-білоруських відносин » (26 січня/10-00/Юридичний факультет ЗУНУ, вул. Микулинецька, 46 А ).
Дэтальная
праграма даступна на сайце https://fest1084.org/
Кантактная асоба
– Уладзімір Ханас
Уваход на ўсе
мерапрыемствы свабодны. Пры жаданні можна зрабіць free donation – сабраныя сродкі будуць пералічаны на закуп
расходных матэрыялаў для VAC-тэрапіі ран ва ўкраінскіх ваенных і грамадзянскіх
шпіталях.
Немає коментарів:
Дописати коментар