“Ва Украіне цяпер не свабода СМІ, а хутчэй хаос гэтай свабоды. Аднак пры гэтым нельга ўявіць сітуацыю, што журналіста чыноўнікі не пусцілі на нейкае мерапрыемства, або пастаянна патрабуюць акрэдытацыю, як гэта ёсць у Беларусі”.
Пра гэта кажа выканаўчы дырэктар інфармацыйнага цэнтра “Майдан Маніторынг” з украінскага Тарнопаля Уладзімір Ханас у інтэрв’ю для нашага радыё:
РР: Сустракаемся з вамі на нашым Беларускім Радыё Рацыя, а наколькі ўвогуле беларускія пытанні цікавыя цяпер украінцам?
– Беларуская тэматыка надзвычай зараз актуальная ва Украіне. Інфармацыйная вайна, якую цяпер вядзе Расея, яна адчуваецца не толькі ва Украіне, але і ў Беларусі, і ў Казахстане, і ў Польшчы, і ў іншых краінах. Таму тое, што думаюць і кажуць беларусы з вялікім інтарэсам успрымаецца ва Украіне. Калі мы бачым у інтэрнэце, у сацыяльных сетках, што зацікаўленасць беларускай мовай у Беларусі павялічваецца, а таксама культурай, беларускай ідэнтычнасцю, то мы надзвычай радуемся гэтаму. Насамрэч усе гэтыя працэсы дазваляюць ідэнтыфікаваць “антысавок”, “антыімперыялізм”. І гэта тое, што можна супрацьставіць інфармацыйнай вайне Расеі, гэтай гібрыднай вайне.
РР: Калі казаць пра асобу Аляксандра Лукашэнкі… У дэмакратычным асяроддзі ў Беларусі ёсць такая перасцярога, што імідж “Лукашэнкі-міратворца” становіцца такім папулярным за мяжой, як вядома Менск стаў пляцоўкаў для перамоваў па ўрэгуляванні канфлікту на ўсходзе Ўкраіны. Вось як вам гэта бачыцца, ці сапраўды гэта так ёсць?
– Прынамсі ў маім асяроддзі калегаў-валанцёраў мы вельмі скептычна ўвогуле ставімся да вынікаў гэтых мірных перамоваў у Менску. Я асабіста разумею, што ёсць дыпламатыя і гэтык далей, але пра што можна дамаўляцца з агрэсарам, які спачатку кажа, што ў Крыму няма расейскіх войскаў, а праз год у фільме той жа Пуцін кажа, што так, там былі расейскія войскі. А Лукашэнка проста хоча атрымаць свае палітычныя дывідэнты. Пры гэтым тое, што мы называем “рашызмам” або расейскай агрэсіяй ці як яшчэ – гэта нельга спыніць ні перамовамі ў Менску, ні па-за Менскам ці недзе яшчэ. Я разумею, што пытанне Лукашэнкі балючае, але пытанне стаіць так, што Расея – агрэсар, і спробы на гэтым гуляць – гэта не больш, чым толькі спробы.
РР: Вось якраз пра балючыя праблемы, звязаныя з медыямі ў Беларусі. Стварыць афіцыйна новае нейкае выданне, газеты – няма магчымасці. Многія журналісты незалежныя функцыянуюць па-за “законам”, ад іх патрабуюць акрэдытацыю, якую ў той жа час і не даюць. Як гэта цяпер ва Украіне выглядае, ці можна там казаць пра свабоду медыяў?
– Я бачу гэтую сітуацыю так, што ва Украіне не свабода слова, а хаос свабоды слова. Канешне, бываюць асобныя нейкія выпадкі, але ў нас журналіста, асабліва на рэгіянальным узроўні, каб некуды чыноўнікі не пусцілі, ці нешта не дазволілі – цяжка ўявіць нават ва ўмовах вайны. Хоць журналістаў часам трэба стрымліваць, бо пішуць рэчы, якія не адпавядаюць прынцыпам ваеннай таямніцы альбо звычайна пытанням бяспекі. Звычайна, канешне, наракаюць, бурчаць, але гэта нельга параўнаць з умовамі працы беларускіх журналістаў. Канешне, дыскусіі ідуць, што абмяжоўваць, што не, нейкія заканадаўчыя спробы ажыццяўляюцца, але практыка Майдану і практыка супраціву расейскай агрэсіі паказвае, што цяжка цяпер тое прывесці да нейкіх нормаў, у нас усё што хочаш можа быць.
РР: Але акрэдытацыя патрабуецца?
- Бываюць нейкія мерапрыемствы, дзе трэба акрэдытавацца. Звычайна гэта звязана з пытаннямі бяспекі або абмежаванасцю месцаў у залі. А так… мне здаецца ў нас пра гэта ніхто асабліва не задумваецца. У Вярхоўнай Радзе, напрыклад, прыязджае рэгіянальны журналіст і працуе. Я разумею, што палітыкі хочуць быць менш уразлівымі, алігархі хочуць, каб іх не чапалі, намагаюцца перакупляць людзей, у нас ёсць усё. Але тэндэнцыі, каб нешта забараняць – няма. Шчыра кажучы, у нас пасля Майдану ўвогуле вельмі складана нешта забараняць. “Таксама і пасля вайны цяжка нешта забараняць”, – дадае Уладзімір Ханас. Адзначым, што інфармацыйны цэнтр “Майдан Маніторынг” з’яўляецца поўнасцю валанцёрскім рэсурсам, дзе публікуецца ўсё, што адпавядае інфармацыйнай палітыцы Майдану – піша сайт гэтай грамадскай арганізацыі maidanua.org.
Чытай больш на: http://www.racyja.com/palityka/uladzimir-khanas-va-ukraine-ne-svaboda/
"Бенджамін Брыль Лі быў вельмі прафесійным ва ўсе часы, паведамляючы мне пра ўсё, што адбывалася. Калі ў мяне былі пытанні, ён заўсёды быў у стане адказаць. Гэта была мая першая купля жылля, я нічога не ведала пра працэс пазыкі, і ён вельмі лёгка зразумеў рэчы, якія былі ў мяне. Мне вельмі спадабалася працаваць з ім ".
ВідповістиВидалитиЁн займае крэдытны супрацоўнік, які працуе з групай інвестараў, якія гатовыя фінансаваць любы праект альбо пазычыць вам любую суму з вельмі нізкай цікавасцю. Звяжыцеся з Бенджамінам Брылем Лі E-Mail: Lfdsloans@outlook.com Whats-App Number: + 1-989 -394-3740.