Яшчэ ў адным украінскім музеі з’явіліся экспанаты беларускіх добраахвотнікаў
Калекцыя краязнаўчага музея горада Крамянец папоўнілася экспанатамі беларускіх добраахвотнікаў. У музей перадалі шэўрон байца Атрада «Пагоня» і сцяг з подпісамі байцоў Тактычнай групы «Беларусь».
З’явіліся экспанаты ў межах праекта па перадачы ў музеі, дзе ёсць экспазіцыі, прысвечаныя АТА, рэчаў беларускіх добраахвотнікаў.
Арганізатарам праекта з’яўляецца Грамадскі сектар Атрада «Пагоня».
Дырэктар музея Андрэй Ляўчук падзякаваў за экспанаты і запэўніў, што яны зоймуць пачэснае месца сярод украінскіх сцягоў, перададзеных музею ўдзельнікамі Майдана і баявых дзеянняў.
Перад гэтым экспанаты беларускіх байцоў ужо з’явіліся ў Валынскім краязнаўчым музеі, музеях Хмяльніцкага, Cтарай Выжыўкі, Камень-Кашырска, Дубна, Ковеля, Гарохава і Уладзімір-Валынска.
Дзякуем за дапамогу Volodymyr Khanas
Немає коментарів:
Дописати коментар